Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Падляшша — Бразілія

Адрыяна СЕМЯНЮК

Стаю на аэрадроме Акэнце ў Варшаве і амаль дрыжу: першы раз буду ляцець самалётам ды яшчэ так далёка... Голас пагранічніка вырывае мяне з маіх думак: Дык куды ляціш, дзяўчына, у Франкфурт? Не, кажу, праз Франкфурт у Рыо-дэ-Жанейра! О-о, я і сам бы ахвотна туды паляцеў, пацешыў мяне вайсковец, і свет адразу стаў весялейшы, напружання як і не было. Я ўсміхнулася і глянула на бацькоў, якія мяне праводзілі: яны таксама ўсміхаліся.

А яшчэ ж мне трэба было даляцець да Курытыбы, дзе мела я пасля трэцяга курса медыцыны адбыць летнюю практыку ў клініцы пластычнай хірургіі, а гэта яшчэ каля тысячы кіламетраў.

Бразілія гэта айчына пластычнай хірургіі. Можна смела сказаць, што зрабіў ужо пластычную аперацыю альбо марыць, каб нешта падправіць у сваім выглядзе, амаль кожны бразілец — і багаты, і бедны. Гэта з’ява тут дэмакратычная: кожны хоча быць прыгажэйшы, бо і краіна гэта цудоўнага хараства. Ніхто не лічыць, што чалавек, які робіць такую аперацыю, парожні, і нават служанка можа ўзяць крэдыт на пластычную аперацыю, а не толькі на самаход ці мэблю, як у нас. Такая аперацыя гэта справа прэстыжу чалавека ў грамадстве. І таму ніхто не хаваецца з тым, што, напрыклад, збірае грошы на гэта. Зрэшты, некаторыя аперацыі ў шпіталях робяць бясплатна, асабліва бедным.

Едучы ў Бразілію, я ўяўляла сабе, што ўсе яны там цёмнаскурыя, як ігракі з іх зборнай футбольнай каманды. Высветлілася, што Курытыба (яны вымаўляюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF