Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Якуб Колас як настаўнік

Мікалай ВАРАНЕЦКІ

Я. Колас вядомы як вялікі народны паэт і пісьменнік Беларусі. Свой жыццёвы шлях пачынаў Колас з настаўніцтва. У 1898 годзе будучы пісьменнік паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, дзе набыў ён грунтоўныя веды па літаратуры, дзе захапляўся творамі рускіх і замежных класікаў. Скончыўшы ў 1902 годзе настаўніцкую семінарыю Колас паехаў працаваць настаўнікам на Палессе. Першыя гады яго настаўніцтва прайшлі на Піншчыне ў вёсках Люсіна і Пінкавічы. У „Аўтабіяграфіі” Колас пісаў: „Я толькі-толькі ўступіў у жыццё. Сваю работу скромнага сельскага настаўніка я лічыў самай пачэснай. Перада мною стаяла вялікая адказная задача — усімі сіламі, усім сэрцам служыць працоўнаму народу”.

Многа гадоў пазней у пісьме любімаму вучню Міхасю Заньку паэт прызнаваўся: „Я вельмі рад прыгадаць былое, свае маладыя гады, сваю першую школу, дзе я быў настаўнікам і сваіх вучняў... Люсіна я ніколі не забуду. Я памятаю Люсінскую школу... Помню я і сваю бабку Мар’ю”.

У аповесці „У палескай глушы” Колас апісаў вёску і люсінскую школку: „Школа стаяла на рагу двух вуліц... На перасеку гэтых вуліц, каля саменькай школы стаяў высачэзны крыж... Гэты высокі пануры крыж і гэта закінутая сярод палескіх трушчобін школа стаялі як сіроты, і, здавалася, цесна туліліся адно да другога”. Школы тае даўно няма. Цяпер мясцовая моладзь вучыцца ў прасторнай светлай школе з цэглы. Першая праца і вучні астаюцца ў памяці назаўсёды. У 1952 г. Колас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF