Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Пад балканскім уплывам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 28 і 29 верасня г.г. адбылася ў Беластоку навуковая канферэнцыя на тэму „Праваслаўная царква на Балканах і ў Польшчы”. Канферэнцыю ладзіла Кафедра гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы Беластоцкага універсітэта ў супрацоўніцтве з Афінскім універсітэтам і варшаўскай Хрысціянскай багаслоўскай акадэміяй.

У ліку ганаровых гасцей канферэнцыі былі канфесійныя, дзяржаўныя і навуковыя іерархі. Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі беластоцкі праваслаўны архірэй Іакаў прыгадаў, што Супрасльскі кодэкс паходзіў з Балканаў, а адным з першых выканаўцаў супрасльскіх фрэскаў быў Нектарый — праўдападобна сербскі манах з Афона. Біскуп прафесар Эдвард Азароўскі, загадчык Кафедры каталіцкага багаслоўя Беластоцкага універсітэта, прыгадаў, што калі польскі князь Мешка хрысціўся ў 966 годзе, хрысціянства не было тады раз’яднана — у яго астаецца адна аснова, разышліся толькі вярхі, якія, магчыма, зыдуцца ў будучыні. Прарэктар Беластоцкага універсітэта Галіна Парафіяновіч і падляшскі ваявода Ян Дабжынскі пахвалілі наша старонне — ягоную красу і унікальную спецыфіку багатай разнароднасці.

Пра іншую разнароднасць расказаў прафесар Венецыянскага універсітэта Аляксандр Наумаў: хаця літургічная традыцыя прыходзіла да нас з такіх аўтарытэтных цэнтраў як Іерусалім, Канстанцінопаль ці Афон, то вялікая свабода рэлігійных абрадаў у Царкве стварыла буйны абрадавы каларыт. Было меркаванне, што ўвядзенне друку стала канцом тае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF