Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Небяспечны дзень

Віктар САЗОНАЎ

„Лепш бы я пайшоў зранку ў калгас на працу”, — падумаў Пятро Місюкевіч, пасля таго як убачыў праз акно сваю жонку, якая з заклапочаным, як у курыцы квактухі, выглядам куляй ляцела да хаты. Пятро ў гэты момант гатовы быў пабажыцца, што яго другая палова, з якой ён у сварках і ўзаемных прэтэнзіях, што называецца душа ў душу пражыў дваццаць сем гадоў чатыры месяцы і дзве з паловай гадзіны, ускочыць у хату яўна не з пяшчотнымі словамі кахання.

— Чаго рассеўся, лабідуда, — запішчала тая яшчэ знадворку, нават не бачачы ў якой позе зараз знаходзіцца цела бацькі яе дзяцей. — Усе людцы як людцы, даўно на працы, цягнуць набытае ў хатку як мурашачкі, а табе яшчэ дзень не надышоў, — не супакойвалася яна ўжо ўскочыўшы ў хату.

— А сёння дзень цяжкі, — парыраваў яе нападкі Пятро. — Шаптуха, што каля Багданава жыве, казала, што сёння лепш з хаты не выходзіць. Небяспечна для здароўя і нават для жыцця.

— Хай бы яна гэта нашай свінні сказала, — жонка кінула такі гнеўны позірк на галоўнага ў сям’і, што той мала не самлеў. — Бо наша свіння на гукі паднялася, зараза. Паламала ўсю загародку, хутка дзверы ў хляве высадзіць. Калі не знайсці ёй кнура, то да вечара ўвесь хлеў разнясе.

— Ну то не бяда, — пачаў супакойвацца Пятро, уцяміўшы, што жончына злосць з за свінні, а не з таго, што ён учора заседзеўся за пляшкай добрага першака ў мясцовай самагоншчыцы Аліны. — Свінні пару знайсці проста. Каго прывядзеш — той і добры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF