Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

На ўсходняй сцяне Еўрасаюза

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Намечваю пабачыць Мастаўляны. І зноў, як раней, калі я напраўляўся ў Зубры, злажу з аўтобуса ў Зубках і перасякаю чыгуначны пераезд. А за ім праз той тыдзень бачацца змены. З правага боку чуваць нейкі гул, які, зліваючыся, напамінае гудзенне майскіх жукоў. Мо з паўкіламетра ад жвіроўкі, дзе пад лесам канчаецца балаціна, відаць рух голля, якое работнікі шпарка махаюць у вялікія кучы; бліжэй дарогі відаць высечаныя асобныя кусты. Відаць, што тут адбываецца зачыстка вялікага балоцістага палетка дзеля выкаранення з яго лясных прымешак, каб не было сумнення, што гэта сельскагаспадарчае ўгоддзе. Гэтае меркаванне ўскосна пацвярджае і папружынаваны абшырны аблог з супрацьлеглага, левага боку шашы. Не вялікі сакрэт, што гэтыя гектары рыхтуюцца дзеля вырошчвання на іх еўрасаюзных сельскагаспадарчых даплат.

Дарога ў Мастаўляны зачапляе канец Свіслачан. У гародчыку побач адной хаты паказваецца жанчына з некаляровай газетай у руках... Удаецца мне завесці з ёю размову, а яна хутка ўстанаўлівае мае газетныя каардынаты. Крыху распытвае пра старэйшых ніўцаў, шкадуе, што не піша Мірановіч... На большую размову няма часу, бо ж і агарод, і іншыя турботы патрабуюць руплівай увагі гаспадыні.

Мастаўляны ад Свіслачан — што рукою падаць. Вёска распаложана на ўсходнім схіле высакаватага ўзгорка, які паката апускаецца да Свіслачы. На вяршыне ўзгорка, над вёскай, відаць беласценны будынак у засені дрэў. Брук у Мастаўлянах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF