Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Кніжка, якую варта прачытаць

Аляксей МАРОЗ

На сустрэчу з аўтарамі нядаўна выдадзенай кніжкі „Святыя месцы і цудатворныя іконы” айцом Рыгорам Сасной і матушкай Антанінай Троц-Сасной 28 верасня прыйшлі ў Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы жыхары горада і навакольных гмін. Пасля прэзентацыі цікавых здымкаў і размовы пра кніжку адбылася дыскусія пра царкоўнае жыццё і захаванне тоеснасці беларусаў Беласточчыны.

Бібліятэкарка Наталля Герасімюк, адкрываючы мерапрыемства, паінфармавала, што аўтарам першага выдання пра святыя месцы і цудатворныя іконы быў толькі айцец Рыгор Сасна. Зараз сааўтарам папоўненай новымі матэрыяламі кніжкі з’яўляецца матушка Антаніна Троц-Сасна, якая разам з бацюшкам расказалі сабраным пра прэзентаваныя на фатаграфіях іконы, цэрквы і святыя месцы. Госці спаткання звярталі ўвагу на каштоўнасці праваслаўя, якое ў мінулым было дамінуючым веравызнаннем на нашых землях.

— Я думаю, што маю кніжку можна назваць энцыклапедыяй духоўнага жыцця Беласточчыны, — заявіў айцец Рыгор Сасна. — Першае выданне разышлося поўнасцю і неабходна было перавыдаць кніжку другі раз. У ёй былі ўлічаны новыя прыходы і цэрквы, напрыклад, храмы ў Наройках, Гродзіску, ці Мілейчычах, дзе знаходзіцца ікона св. Варвары.

Трэба памятаць аб святых месцах

Аб’ёмістая (пад пяцьсот старонак), прыгожа пераплеценая і багата ілюстраваная фатаграфіямі кніжка падзеленая на дзве часткі. У першай частцы аўтары знаёмяць з 17 цудадзейнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF