Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Вокны ў іншы свет

Раіна СТЭФАНЧУК

Пасля больш дзесяці гадоў падрыхтовак і звыш сарака гадоў накоплівання збораў у Палацы арміхандрытаў Супрасльскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы адкрылі найбольшы ў Польшчы музей ікон. — Гэта наша візітная картка не толькі ў Польшчы, але і ў сусветным маштабе, — сказаў у час яго адкрыцця мітрапаліт Сава. Ды падчас інаўгурацыі дзейнасці цэнтра не было электратоку і... патрона ўрачыстасці — міністра культуры.

На ўрачыстым адкрыцці з’явіліся сотні чалавек. Мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ўсміхнуўся:

— Столькі вас тут, як на прыхадскім свяце!

Прыбылі м.інш. і мясцовыя самаўрадаўцы і палітыкі (сярод іх і парламентарыі ды былы прэм’ер Владзімеж Цімашэвіч), праваслаўнае і каталіцкае духавенства, з праваслаўнымі епіскапамі Іакавам, Міронам і Грыгорыем ды выконваючым абавязкі каталіцкага беластоцкага мітрапаліта біскупам Эдвардам Азароўскім.

На экспазіцыі сабраны амаль 1 200 ікон, сярод іх падарожныя іконы ў металічных акладках ды значкі і крыжы. Жамчужынай калекцыі — як адзначыла дырэкцыя музея — з’яўляецца унікальны комплекс XVI-вечных фрэскаў, уцалелых з разбуранай Благавешчанскай царквы. Апынуліся на выставе м.інш. іконы пісаныя стараверамі з калекцыі сям’і Волкавых, перададзеныя Віктарам Волкавым, вядомым мастаком-фатографам. Адна з залаў распаложанага на двух паверхах музея прысвечана канону іконы на фоне раннехрысціянскага роспісу, перанесенага з супрасльскіх катакомбаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF