Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

З Бельскай кааліцыяй

Аляксей МАРОЗ

Бельская кааліцыя, якую зараз састаўляюць Беларускі выбарчы камітэт, прадстаўнікі Саюза ўкраінцаў Падляшша і незалежныя кандыдаты, можа пахваліцца звыш дзесяцігадовай традыцыяй, поспехамі ў ранейшых выбарах і ў самаўрадавай дзейнасці горада Бельска-Падляшскага і Бельскага павета. Кандыдат ад Беларускага выбарчага камітэта Андрэй Сцепанюк восем гадоў правіў у Бельску, а іншы прадстаўнік гэтага камітэта Пётр Божка зараз з’яўляецца намеснікам старасты Бельскага павета. Выбарчы камітэт выбаршчыкаў Бельская кааліцыя як першы быў зарэгістраваны ў павеце і яго кандыдаты ідуць на самаўрадавыя выбары з надзеяй на высокую падтрымку жыхароў Бельшчыны.

— Бельская кааліцыя існуе ўжо 12 гадоў. Спачатку састаўлялі яе Беларускі выбарчы камітэт, Саюз украінцаў Падляшша, Унія працы і партыя, якой спадкаемцам зараз з’яўляецца СЛД. Дзякуючы гэтай кааліцыі мы на працягу 8 гадоў перамагалі на выбарах і трымалі ўладу ў горадзе. У 2002 годзе з-за асаблівай актыўнасці былых лідэраў бельскай СЛД, якія хацелі разбіць Бельскую кааліцыю, дайшло да выступлення з яе СЛД і Уніі працы. Аднак кааліцыя пратрымалася і існуе па сённяшні дзень, — успамінае шматгадовы лідэр БК і сённяшні яе старшыня Андрэй Сцепанюк. — Зараз нас вельмі здзіўляюць непраўдзівыя выказванні прадстаўнікоў СЛД, якія сцвярджаюць, што яны хацелі і хочуць ісці з намі разам на выбары.

— Мы 8 гадоў правілі ў Бельску з перавагай нашых радных у Гарадской радзе і маглі ставіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF