Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

„Сацыялістычны” турызм

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сённяшняя беларуская дзяржава не перастае здзіўляць сваёй сістэмай „асаблівага развіцця”. Узяць хоць бы сферу турызму. З аднаго боку ўсяляк дэкларуецца яго падтрымка, з іншага — дзейнічаюць абсурдныя пастановы і законы. Прыкладам, прыгранічныя тэрыторыі, прылеглыя да суседніх дзяржаў — Літвы, Польшчы, Украіны, пераўтвораны ў так званыя „памежныя зоны”, заехаць у якія без адмысловага дазволу забаронена. Нават у часы СССР абмежавання на ўезд на гэтыя тэрыторыі не было. А зараз жыхар Гродна права заехаць, скажам, у Астравец, не мае. Праўда, пэўныя зрухі адбываюцца. Колькі месяцаў таму грыф „памежная зона” быў зняты з Сапоцкіна і яшчэ трынаццаці вёсак у раёне Аўгустоўскага канала. А то раней прасцей было паглядзець гэты помнік гідратэхнічнай думкі, заехаўшы ў Польшчу.

Дзяржаўная палітыка выразна скіравана на знішчэнне дробнага і сярэдняга бізнесу, без пашырання якога развіццё агратурызму немагчыма зусім. У нашых жа сённяшніх рэаліях даходзіць да нонсенсу, калі ім займаюцца выключна дзяржаўныя структуры. Вось і маем на ўсю Гродзеншчыну 5-7 агратурыстычных гаспадарак, хоць ахвотных займацца гэтым — многія дзесяткі актыўных людзей. Але пры такім драконаўскім заканадаўстве ім застаецца адкласці рэалізацыю сваіх мараў на далёкае заўтра.

Днямі прыйшла афіцыйная інфармацыя, што міністэрства ажно 22 турыстычныя фірмы пазбавіла рэгістрацыі і адпаведна легальнай дзейнасці, яшчэ 43 маюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF