Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Тэатр і быт

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Жыццё гэта тэатр” — часта казаў зарана адышоўшы, знакаміты пісьменнік Эдвард Стахура, а ў ягоным выказванні змяшчаецца адмоўная ацэнка, папрок. Тэатралізаванне жыцця, паводле Стахуры, вось заглушвае ў чалавеку тое, што ў ім аўтэнтычнае, сардэчнае, свежае, што з’яўляецца пазбаўленай гуманнасці канструкцыяй, кашмарным маскарадам, які падпарадкоўвае, выкарыстоўвае, знявольвае чалавека. Здаецца быць творам, які вызваліўся з пад уплыву творцы і якому пагражае. Становіцца выраджанай, ракавай тканкай. Адным словам — цывілізацыяй.

Стахура патрабаваў выбару аўтэнтычага, паэтычнага спосабу жыцця („усё з’яўляецца паэзіяй”), які меў парваць з тэатральнасцю, агаліць яе фальш, мёртвую механіку. Ці рашэнне аб самагубстве, якое прыняў Стахура, абазначала капітуляцыю пісьменніка і заадно было трыумфам нечалавечага твора? Кожнае такога роду рашэнне пэўна з’яўляецца драмай з немагчымай для ўяўлення бліжнімі, іншымі індывідамі напругай; паколькі нашага тут жыцця далі нам адзін толькі раз на вечнасць, у дадатку па за нашай свядомасцю, без нашага ўплыву ці нашай згоды.

Збуялым відам тэатральнасці з’яўляецца тэатр палітыкі, улады і падатлівасці; сцэна палітычных гульняў, спрэчак, змагання груп і груповак, арэна парламентарызму. Здараецца, асабліва ў маладых, неакрэплых дэмакратыях, што тая тэатралізацыя дзеянняў разнавідных партый і іх правадыроў натрапіць на нежаданне, недахоп адабрэння з боку розных колаў грамадства. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF