Ніва № 42 (2631), 15 кастрычніка 2006 г.

Прыехала камісія

Раіна СТЭФАНЧУК

Сеймавая камісія па справах нацыянальных і этнічных меншасцей (16 дэпутатаў) прыехала на Беласточчыну ледзь у чатырох асобах: старшыня Яўген Чыквін (СЛД), Генрык Кроль (Нямецкая меншасць), Аркады Фідлер (ПО) і Казімеж Клейна (кашуб, намеснік старшыні, ПО). Значыць гэта, што не было кворуму (патрабуецца траціна дэпутатаў, каб у час таго выязнога пасяджэння аб чым-небудзь вырашыць).

— Мы прынялі такую практыку: вырашаем, выслухаўшы заявы ў глыбінцы, на чарговым пасяджэнні, праз пару дзён. Цяжка на выязное пасяджэнне сабраць усіх дэпутатаў, — сказаў „Ніве” дэпутат-старшыня Яўген Чыквін. — Тым больш цяпер з гэтым цяжка, з за гарачага часу ў Сейме, а і шмат дэпутатаў мае волю быць у сваіх акругах.

Як мы даведаліся, не толькі ў акругах „сваіх” спраў пільнавалі дэпутаты Камісіі па справах нацменшасцей. Двое з іх, напрыклад, „пільнавала” спраў у Грузіі. А хоць бы Данута Гаярская (Самаабарона) увогуле рэдка бывае на пасяджэннях.

— Пані дэпутатка ходзіць сваімі сцежкамі, мабыць, ёсць у гэтай камісіі, бо ўрэшце ж трэба быць у якойсьці, — пракаментаваў адзін з працаўнікоў канцылярыі камісіі.

Уразіла адно: у час пабыўкі сеймавай камісіі на Беласточчыне аказалася, што былы да гэтай пары старшыня БГКТ стаў віцэ-старшынёй новай беларускай арганізацыі — Таварыства беларускай культуры. Прытым не сам ён аб гэтым паінфармаваў, а вестка прагучала з вуснаў Дануты Главацкай-Мазур, якая выконвае абавязкі дырэктара (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF