Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Найстарэйшая ў вёсцы

РУТА

Вы не бачылі бабкі Олькі Франкавае з Трасцянкі?! Шкада. Трэба паглядзець як яна, хоць з кіёчкам, а бяжыць у нядзельку ў царкву, а як спраўна прад іконай б’е паклоны! У пагоду кіруе сваёй хуценькай паходкай на могілкі, дзе ляжыць ужо больш як 30 гадоў яе пакойны муж Андрэй. І зусім не трэба было б здзіўляцца ейнай спраўнасці, калі б бабцы Ольцы было менш гадоў!

А так яна з усіх найстарэйшая ў вёсцы — 15 мая пайшоў ёй 99 год. Сама бабулька здзіўляецца як яна яшчэ жыве ў такім цяжкім жыцці, якое выпала на яе долю. А было ў яе бацькоў шасцёра дзяцей — двое памерлі малымі, а з тых чатырох засталася толькі яна адна. Цэлая сям’я ў 1915 годзе паехала ў бежанства — малой Олі было сем гадоў. У школу ў вёсцы Сінякі Саратаўскай вобласці дзяўчынка не хадзіла — пайшла да настаўніцы дзіця пільнаваць. Толькі дома настаўніца навучыла яе чытаць, пісаць і лічыць. Уся сям’я як магла зарабляла на жыццё. Сем гадоў былі ў бежанстве, а як вярнуліся, то па іхніх будынках, хоць і бедных, як гаворыць бабка Оля, толькі „небам поле крытэ” засталося.

„Ізноў трэба было ісці на службу да чужых людзей, бо бацькі не стала, а бяда пішчала. Я трапіла ў Пудваркі да багатага, але скупога гаспадара. Найгорш, што шкадаваў нават хлеба, а працаваць трэба на гаспадарцы цяжка. Раз гаспадыня мяне за кавалак хлеба, які я ўзяла са стала, моцна пабіла і мая мама забрала мяне дахаты. А потым я ўладкавалася ў жыдоўскай сям’і Шалкевічаў у Заблудаве. І хоць там працы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF