Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Рашыліся на калгас

Аляксей МАРОЗ

Не ўсе жыхары Карыціскаў паехалі ў бежанства ў 1915 годзе. Частку вяскоўцаў, якія ехалі ў Расію, завярнулі дамоў нямецкія салдаты, дагнаўшы іх каля Пружан. Жыхары сяла, якія выехалі далёка на ўсход, вярнуліся дамоў пасля некалькігадовай разлукі і мусілі адбудоўваць з заняпаду свае гаспадаркі. Сённяшнія найстарэйшыя жыхары вёскі з сумам успамінаюць складаныя ўмовы, у якіх прыйшлося гаспадарыць і выжываць у міжваенны перыяд. Пры савецкай, нямецкай і народнай польскай уладзе цяжка было спраўляцца з абавязковымі пастаўкамі сельскагаспадарчых прадуктаў. Умовы гаспадарання паправіліся пасля ліквідацыі цераспалосіцы ў шасцідзесятых гадах і тады жыхары сяла сталі ў шырэйшым маштабе займацца жывёлагадоўляй. У палове васьмідзесятых гадоў уладам адказным за сельскую гаспадарку ўдалося яшчэ ўгаварыць частку гаспадароў да заснавання ў Карыцісках калгаса, што ў тыя часы было ўжо вельмі вялікай рэдкасцю. Дзейнічаў ён коратка і разваліўся пасля гаспадарчых перамен у краіне.

Трэба было выжываць

— Не ўсе жыхары нашай вёскі падаліся ў бежанства перад наступаючымі немцамі. Дзед наш змагаўся ў рускім войску, а бабулю з шасцю дзеткамі, у ліку якіх была мая мама, каля Пружан дагналі немцы і завярнулі дамоў. Бежанцы вярнуліся з Расіі ў Карыціскі пазней і мусілі доўга даводзіць да парадку свае гаспадаркі, — успамінае Антон Патэюк.

Мае суразмоўцы з Карыціскаў лічаць, што ў міжваенным перыядзе ў іх вёсцы былі вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF