Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

У былой гміннай мясцовасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вёска Храбалы, якая прымыкае да шашы з Беластока ў Бельск, з гэтай шашы здаецца быць невялікай мясцінай. Аднак гэта мясцовасць важная, адсюль адыходзяць яшчэ разгалінаванні дарог у Райск, Плютычы і Зубава. Мо таму тут у ходзе адміністрацыйнага перападзелу ў 1975 годзе быў прадбачаны гмінны цэнтр, які, аднак, пратрымаўся нядоўга і невялікая Храбалаўская гміна была далучана да Бельскай.

З устаноў, якія сёння характэрны гмінным мясцовасцям, у Храбалах захаваліся асяродак здароўя, аптэка і пачатковая школа. Мясцовую школу наведвае толькі пяцёра дзяцей з Храбалоў. Таксама пяцёра дзяцей вучыцца ў гміннай гімназіі, што ў Ягуштове. І нядаўна нарадзілася адно дзіцятка — адзінае ў вёсцы ў дашкольным узросце. А ўсіх душ у Храбалах будзе каля сотні.

З боку Райска каля Храбал відаць шмат фольгавых цяпліц. Гэта адна мясцовая сям’я займаецца вырошчваннем агародніны: памідораў і агуркоў; самі плантатары возяць свае прадукты ў оптавы склад у Бельску. Да таго ж гэтая сям’я неардынарная не толькі сваёй гаспадарчай дзейнасцю... У бацькоў васьмёра дзяцей: трое закончыла штудыі, двое штудзіруе, адна дзяўчына вучыцца ў сярэдняй школе і дзве яшчэ ў гімназіі. І найстарэйшыя, што ўжо закончылі адукацыю, працуюць у сямейным прадпрыемстве.

Непадалёк ад Храбал цячэ рака Арлянка, а вакол яе сенажаці і пашы. Таму асабліва тут, так як і ў іншых нашых вёсках, мясцовыя сяляне займаюцца таксама прадукцыяй малака. У аднаго з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF