Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Баба Вера ад Тамары

Міра ЛУКША

Веры Лявіцкай, з роду Кастанчучанцы, у Меляшках і ваколіцы вядомай як „Крупіцкая” — мачаха маці ніўскага паэта Валодзі Дарашкевіча, амаль не трэба было характарызаваць да ролі спагадлівай знахаркі-чараўніцы ў фільме Тамары Саланевіч „Крэсавая балада”. Дваццаць гадоў таму накінулі на хрупкую дробную фігурку сялянкі нейкія апранахі, накрылі ўскудлачаную галаву хустамі, дарабілі на носе бальшушчую бародаўку, як і выпадае мець шаптусе-чарадзейцы. І шаптала-заклінала тады ўжо немаладая бабуля маладым, звонка-далікатным голасам, які і застаўся ёй дагэтуль. А ў чэрвені споўнілася Веры Лявіцкай 92 гады.

Добра памятае атмасферу таго часу, калі маладой была і рэжысёрка-дакументалістка, тутэйшая прыгажуня Тамара, так як і баба Вера родам з Нараўчанскае гміны. І маладымі былі тады і ўсе акцёры-самадзейнікі, што выступалі ў гэтым парадакуменце — вядома, што белліцэісты, але і выхадцы з Меляшкоў, Карповічы, сябры меляшкоўцаў, як журналіст Куба Славінскі, што жыда-анучніка зайграў так, што круцілі нават тады, калі сапраўды конь панёс вазок з ягоным дабром і тое-сёе паламалася, і ўсе меляшкоўцы, з якіх шмат каго няма ў жывых — няма, вось, Лёнькі Шыкуцёвай, Настусі Карповічкі... Ой, як пяялі яны! Баба Верка таксама ой як наспявалася — памятае ж дагэтуль усе песні. І зноў успамінаецца, як дзеі фільма адбываліся па ўсёй Беласточчыне, а, здавалася, усё было тут жа — вось, і ў больш за двухсотгадовай даўнасці царкве ў Семяноўцы, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF