Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Мая Трансмалдавія

Ева СЦЕПАНЮК

5

Магчымасці — боскае слоўца! Асабліва тут, у Адэсе, дзе магчымасці былі адно на баку марскіх ільвоў і заваёўнікаў магістраляў. Мы стаялі як тыя сіроткі на аўтавакзале і зноў разлічвалі на цуд. Усе білеты ў Кішынёў былі заранёў распраданыя.

— Нету! — грымеў ардынарны адказ у кожнай касе.

За кожную дробязь, як інфармацыя ці адпачынак у кандыцыяніраванай зале, дзе мы ўвайшлі проста з двара з бяздомным сабакам, трэба было заплаціць, долар у гадзіну. Пасажыры, якія адпачывалі ў гэтай прэстыжнай зале, не пратэставалі, што перад іх носам пераплывае людскі і сабачы паток проста з вуліцы. Ім, як і гэтым, што загаралі на сонцы, было ўсё адно: сядзець і чакаць!

Мы таксама прыселі пад бетоннай сценкай аўтавакзала і з жалем глядзелі на аўтобусы, якія без нас ад’язджалі ў Кішынёў.

З Адэсы ў сталіцу Малдавіі дарога як з Беластока ў Гайнаўку, усяго 160 кіламетраў. Каб дабрацца на месца на публічным транспарце трэба чатыры гадзіны. Дзве-тры гадзіны паглынае кантроль на мяжы з Прыднястроўем.

Мы патрацілі цэлы дзень. Але справа ў іншым — ніхто тут не гаварыў адкрытым тэкстам пра клопаты, якія чакаюць чужаземцаў у Прыднястроўі і што рэальныя кошты падарожжа ў параўнанні з хабарамі, якія выдаўбуць на мяжы, гэта адзін смех.

* * *

Здавалася, дагаварыліся:

— А вы самі адкуль? — спытаў яшчэ шафёр.

— Ы... з Польшчы!

Дасвіданія!

Усе шафёры, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF