Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

У прыгарадскіх вёсках

Аляксей МАРОЗ

Парцава, распаложанае ў некалькіх кіламетрах ад Бельска-Падляшскага, напамінае мне маё роднае Новае Беразова. Міграцыйныя і гаспадарчыя працэсы ў гэтым сяле нагадваюць змены, якія можна заўважыць таксама і ў іншых вёсках вакол Бельска ці Гайнаўкі. Хутка знаходзяцца купцы на выстаўленыя на продаж дамы, а выхадцы з гэтых сёл неахвотна пазбываюцца бацькоўскіх хат, разлічваючы на вяртанне ў вёску пасля адыходу на пенсію або плануючы пераўтварыць іх у летнія дачы. Самыя лепшыя землі ў Парцаве і Новым Беразове апынуліся ў мінулым пад уладаннем мясцовых пэгеэраў, а пасля сталі на іх гаспадарыць прадпрымальнікі з Польшчы, якім выгадна было разгарнуць раслінную прадукцыю на вялікіх палосах зямлі.

Парцава і Новае Беразова — у мінулым славутыя вёскі, якіх бляск цяпер прыгасае. Парцава раскінулася побач гістарычнага Бельска-Падляшскага і таму лёс гэтай вёскі быў спалучаны з горадам. Нават сёння жыхары Парцава, якія часта моляцца ў вясковай могільнікавай царкве, належаць да Уваскрасенскага прыхода ў Бельску. Новае Беразова побач Дубін было рэлігійным цэнтрам на землях сённяшняй Гайнаўкі, якая з’яўляецца вельмі маладым горадам. Ад славутага мінулага засталіся ў Беразове і яго блізкім наваколлі памяткі — 3 царквы і 2 часоўні. На адносна высокім узроўні была дарэвалюцыйная адукацыя, якая ладзілася пры праваслаўным прыходзе. Прагны адукацыі былі таксама дзеці і ўнукі бежанцаў. Пасля апошняй вайны дзеці з багацейшых сем’яў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF