Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Палітык Янка Чарапук-Змагар

Сяргей ЧЫГРЫН

У лістападзе 1997 года ў Сакольскім асяродку культуры Беларускім гістарычным таварыствам была наладжана выдатная навуковая канферэнцыя на тэму „Беларусы Сакольшчыны”. На ёй гісторыкі выступілі з цікавымі дакладамі, прысвечанымі знакамітым людзям Сакольшчыны. На той канферэнцыі я не прысутнічаў, але ведаю, што Алег Латышонак на ёй выступіў з дакладам пра беларускага палітычнага дзеяча Янку Чарапука, якому некалі Іван Луцкевіч даў мянушку „Змагар”. Не ведаю я таксама ці друкаваў дзе свой даклад Алег Латышонак, але сёння хачу яшчэ раз згадаць пра палітыка з Сакольшчыны, пра якога варта нашым гісторыкам пісаць часцей, бо ён заслугоўвае нашай шчырай памяці і пашаны. Ды і сёлета 12 жніўня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Янкі Чарапука-Змагара.

Янка Чарапук нарадзіўся ў 1896 годзе ў мястэчку Новы Двор на Сакольшчыне. Спачатку вучыўся ў мясцовым гарадскім вучылішчы, а пасля скончыў гімназію ў Гродне і ў 1914 годзе паступіў у Пецярбургскі універсітэт на юрыдычны факультэт.

Падчас вучобы Янка Чарапук пазнаёміўся з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, якія яго, шчыра кажучы, уцягнулі ў палітыку. У Пецярбургу нашага земляка ўкраінцы прызначаюць сакратаром Пецярбургскай місіі Цэнтральнай Украінскай Рады. А пазней ён стане супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) і пераедзе ў Кіеў.

Тым не менш, беларуса з Сакольшчыны больш цікавілі і хвалявалі родныя справы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF