Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Чырвоных кхмераў — у філармонію!

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Зусім нядаўна, у апошнім жнівеньскім нумары „Нівы”, быў змешчаны выдатны фельетон Міколы Ваўранюка п.з. „На ўкус і цвет...” Той выдатны адукацыйны тэкст трэба было б перадрукоўваць у хіба кожным нумары нашага тыднёвіка, каб ягоныя чытачы, у тым ліку і сябры рэдакцыі, зазубрылі яго на памяць. Бо быў той фельетон, быўся, і ўжо забыўся — памяць прасохла як пасля сёлетняга лета. Хапіла, каб на нашу ніву ўскочыў нячысцік і выкрасаў з пад капыт іскру. А з іскры, як правільна прарочыў класік, разгараецца полымя. Ну, і ў нас разгарэліся папсавыя эмоцыі, быццам вакол тае прывязанае да сасны Галі.

У 1960 годзе, калі я яшчэ хадзіў у пачатковую школу, адбываўся ў Польшчы Шапэнаўскі конкурс, пра які прыўзнята пісалася ў газетах. Можна было вытрымкі з яго паслухаць і па радыё. Тагачаснае маладое вясковае пакаленне, у тым ліку і я, ацэньвала іх пагардліва, як нейкае бомканне, якому далёка было да гармошкі і бубна на забавах. Крыху пазней адкрыў я, што ў дзевяць гадзін вечара па радыё перадавалі канцэрт па заяўках любіцелям класічнай музыкі. Прыгнаўшы кароў з балота, я бег да прыёмніка і ўслухоўваўся, што ў той музыцы можа быць прывабнага і яна стала мне нават крыху падабацца. Праўда, пра нейкае сур’ёзнае яе слуханне ў вясковых умовах не было і мовы, бо то трэба было тых кароў у хлеў загнаць, то схапіць ката за хвост і паспавядаць яго дзеркачом за ўчыненыя на гарышчы ці ў сенях правіны, то дроў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF