Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

У чым парадокс?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

І вось у чым парадокс, Валодзя!” — так любіў пачынаць свае тырады-развагі мой студэнцкі прыяцель, на той час наіўны хлопчык, з чыстымі памкненнямі і ўстойлівымі стэрэатыпамі тыпова савецкага выхавання. Сяржук у войску не служыў, на будоўлі, шпіталі ці ў калгасе не працаваў, а паступіў ва універсітэт адразу пасля школы. Часцяком ён прыходзіў у наш „старэйшы” студэнцкі пакой, каб падзяліцца сваімі летуценнямі і задаць „парадаксальныя” з ягонага пункту гледжання пытанні, на якія мы, „умудраныя досведам”, давалі канешне ж вычарпальныя, як нам здавалася, адказы (будучыя педагогі ўсё ж!). Гэта цяпер ніхто з нас не ведае як вырашыць самыя галоўныя грамадскія і жыццёвыя праблемы. А тады вясёлае студэнцкае жыццё праходзіла пад дэвізам: „Ламаць стэрэатыпы!”

Тыдзень таму Сяржук раптоўна, пасля чатырнаццацігадовага перапынку, прыехаў з глыбінкі свайго Палесся ў горад над Нёманам. Сапраўды зваліўся як снег на галаву, знянацку і дзіўным чынам. Прыбіў яго жыццёвы боль, выпадак, які здаўся (а можа і ёсць такім) трагічным. Прыехаў у Гродна знайсці суцяшэнне. Хутка стала зразумела, што ён застаўся такім жа рамантычным хлопцам. Колькі год таму Сяржук паехаў у Ізраіль у госці да сябра дзяцінства, з паўгода папрацаваў там, пачаў вывучаць іўрыт. Пра зямлю абяцаную Сяржук, які не мае ані кропелькі жыдоўскай крыві, расказваў з захапленнем, як пра сваю другую айчыну. Зараз ён пастанавіў паехаць туды назаўсёды. З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF