Ніва № 40 (2629), 1 кастрычніка 2006 г.

Выкрутам у сэрца!

Ганна КАНДРАЦЮК

Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў Беластоку, адклікана з пасады настаўніка ў Гімназіі н р 7. Кураторыя ставіць ёй у закід недахоп кваліфікацый. Пра звальненне настаўніца даведалася 15 верасня, выпадкова.

З Алінай ВАЎРАНЮК гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК:

Бацькі і дзеці ў шоку. Ваш досвед, дасягненні, вельмі высокая ацэнка бацькоў і вучняў, узнагароды асветных улад, у тым медаль Камісіі нацыянальнай адукацыі — паводле цяперашняй куратар — нішто?

— Я толькі што вяртаюся з кураторыі, у мой адрас паставілі адзін закід: у мяне няма кваліфікацый. Дасягненні нікога там не цікавілі!

Вы ж папаўняеце адукацыю?

— Я на трэцім курсе беларускай філалогіі. У мяне дыплом па педагогіцы і калі б у Польшчы была магчымасць вучыцца на Паслядыпломных курсах беларускай мовы, я паспела б ужо іх закончыць і мець поўныя кваліфікацыі.

Калі, паводле кураторыі, у Вас няма кваліфікацый, дык чаму ж да Вас найбольш прысылаюць студэнтаў на стажыроўку?

— У мяне ёсць падзякі з кураторыі за студэнцкія стажыроўкі, але сёння яны таксама нікога не цікавілі.

Дык, можа Вас звольнілі па жаданні дырэктар гімназіі?

— Дырэктар гімназіі не мела да мяне засцярог, яна падпісала са мной папярэднюю дамову на працу з 28 жніўня да канца верасня, сказала, што патрабавала часу на згоду кураторыі. Сёння мне заявілі, што адмоўнае рашэнне ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF