Ніва № 39 (2628), 24 верасня 2006 г.

Перад райскай брамай у зелень

Міра Лукша

І вось і восень. Грыбная, сонечная, заліўная. Пасля дажджоў, высушанае скварам лета, кінулася ўсё расці-буяць. Раслінам хочацца яшчэ раз кінуцца ў вясну — выпусціць кветкі, нават без надзеі на плод да зазімкаў. Адскочыла ладная трава чыстай зеленню. А ўжо ж гэта пачатак верасня, дакладна сёмы дзень. Нядаўна гэтай дарогай мчаўся па Нараўчаншчыне на ровары гданьска-махнацкі Міхась Куптэль, — па лясной дарозе ў Тарнопаль, дакладна на хутар Полымя, іначай Гайдукоў. Ехаў да Уладзіміра Гайдука, які здаўся яму „пустэльнікам”. Схаваным сярод лесу, які расце ўжо на панадворку ягонай гаспадаркі, ад тлуму свету, ва ўласным глыбокім нутры ўражлівага чалавека-паэта. Настолькі ў свае 65 гадоў адарванаму ад свету, што нават і без акенца ў свет — тэлевізара, які яму папсаваўся. А мы — Міра Лукша, Ганна Кандрацюк — ён і спадзяваўся, што мы не забудзем аб ягоным дні нараджэння, бо і без нагоды не забываем да яго дарогі, і Мікола Бушко, едзем да яго з юбілейным падарункам, аплеценым бел-чырвона-белай стужкай з фірмы спадарства Кардашоў. Гэта падарунак ад усяе Гайнаўшчыны — ад цэнтра прамоцыі рэгіёна, што месціцца ў былым вакзальным будынку чыгуначнай станцыі Чарлёнка, што стаіць у Гайнаўцы насупраць Свята-Троіцкага сабора, пад бокам Гайнаўскага дома культуры, ад фонду „Царкоўная музыка”. Пра гэты фонд і пра святы душы, — Фестывалі царкоўнай музыкі, сустрэчы „Ператоча”, і пра самога Міколу, ведае добра Уладзімір Гайдук, бо ўсё роднае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF