Ніва № 39 (2628), 24 верасня 2006 г.

Піліп Пестрак і Беласточчына

Сяргей ЧЫГРЫН

Адзін з папулярных паэтаў і празаікаў былой Заходняй Беларусі Піліп Пестрак (1903-1978) сёння ў Беларусі амаль забыты. А гэта быў таленавіты пісьменнік, мужны і вясёлы чалавек. Ён быў заслужаным дзеячам культуры Беларусі, а ў 1964 годзе за раман „Серадзібор” атрымаў рэспубліканскую Дзяржаўную прэмію імя Якуба Коласа. А яшчэ Піліп Пестрак напісаў і выдаў шмат кніг паэзіі, прозы, раман „Сустрэнемся на барыкадах”, паэму „Слова пра Мінск”. Дарэчы, ці не адзіны гэта быў беларускі літаратар, які пры жыцці выдаў свой збор твораў у 4-х тамах.

Піліп Пестрак амаль 11 гадоў за сваю рэвалюцыйную дзейнасць адсядзеў у 1930-х гадах у польскіх турмах. А ў 1939 годзе, калі на заходнія землі Беларусі прыйшлі саветы, яго адразу абралі дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку. На гэтым сходзе была вылучана паўнамоцная камісія на сесію Вярхоўнага Савета СССР у Маскву. У складзе гэтай камісіі быў і Піліп Пестрак: „На Народным сходзе ў Беластоку была выбрана паўнамоцная Камісія ў складзе 60 чалавек, якая павезла дэкларацыю Сходу ў Маскву на Пятую нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. У складзе гэтай Камісіі быў і я” (Піліп Пестрак, Збор твораў у пяці тамах, Мінск 1986, т. 5, с. 173).

У 1940 годзе П. Пестрак быў абраны дэпутатам па Гродзенскай акрузе ў Вярхоўны Савет СССР. Ён прымае ўдзел у пасяджэнні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, дзе яго прымаюць у Саюз пісьменнікаў. А праз некалькі дзён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF