Ніва № 39 (2628), 24 верасня 2006 г.

Гаварыць на роднай мове

Размова з Міраславам ЛУК’ЯНЮКОМ — радным Чаромхаўскай гміны, выбраным ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта

Вы працавалі на чыгунцы, як старшы механік, а пасля памянялі прафесію на ахоўніка.

— Калі сталі масава звальняць работнікаў з чыгуначных прадпрыемстваў, я сам адышоў з варштатаў Прадпрыемства рамонтаў лакаматываў, прайшоўшы курс працаўнікоў аховы і з 2000 года стаў працаваць ахоўнікам у вайсковай часці каля Гайнаўкі, куды даязджаю.

Ці пасля масавых звальненняў работнікаў трымаецца беспрацоўе ў Чаромсе?

— Сапраўды, зараз у Чаромсе вялікае беспрацоўе. Пасля вайны ў нас моцна разбудоўваліся чыгуначныя прадпрыемствы, у якіх працавалі выхадцы з навакольных вёсак. У дзевяностых гадах прыйшло абмежаванне працоўных месцаў. Поўнасцю было ліквідавана Прадпрыемства рамонтаў вагонаў, дзе ў васьмідзесятых гадах працавала каля 400 чалавек. У Прадпрыемстве рамонтаў лакаматываў абмежавалі колькасць работнікаў — з 800 да менш за 200 чалавек. Засталася працаваць траціна ад агульнай колькасці работнікаў іншых чаромхаўскіх чыгуначных прадпрыемстваў. Маладыя людзі цяпер выязджаюць на працу за мяжу або працуюць у Гайнаўцы ці Бельску-Падляшскім. Некаторыя займаюцца чаўночным гандлем, ездзячы ў Беларусь.

А некаторыя знайшлі работу на пагранпераходзе ў Полаўцах...

— Калі б гэта быў міжнародны пагранпераход і быў адкрыты для грузавых машын, працы было б намнога больш. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF