Ніва № 39 (2628), 24 верасня 2006 г.

Дажынак двое

Раіна СТЭФАНЧУК

У Залуках і ў Кузніцы-Беластоцкай у мінулыя выхадныя дні (16-17 верасня) святкаваліся дажынкі. У першай — падгарадоцкай вёсцы — ужо традыцыйна — пад знакам прэзентацыі дасягненняў беларускай меншасці Гарадоцкай гміны. У другой мясцовасці — так, як ад блізка дзесяцігоддзя — гулялі пад лозунгам „Крэсавых дажынак”.

Як казалі пастаянныя наведвальнікі залучанскай імпрэзы, сёлета было тут надта няшмат удзельнікаў-гдедачоў, хоць само мерапрыемства было сарганізавана выключна знакаміта і багата па-мастацку аформлена.

— Летась у амфітэатры за школай дык нават на пледах трэба было садавіцца, бо на лаўках месца не хапала, — здзіўлялася адна з жыхарак навакольных вёсак.

Цяпер амфітэатральных сядзячых месцаў хапала амаль у кожную хвіліну на працягу пасляабедняй, вячэрняй і начной пораў мерапрыемства.

— Мы паспелі прыгнаць кароў у абору і адразу прыехалі ў Залукі на пачатак, калі да сцэны маршыраваў харавод дажынкавых вянцоў і пачаліся прамовы. Гэта найважнейшае. А цяпер мусім вяртацца, бо ж каровы нядоеныя, — згодна прызналіся „Ніве” солтыс Меляшкоў Віктар Лотыш з жонкай.

У Залуках пачалося вельмі ўзнёсла — ад выступленняў пасля ўручэння ўладам гміны старостам і старасцінай традыцыйнага хлеба з соллю.

— Гэты год быў выключна цяжкім, беручы пад увагу перш за ўсё непаладкі з надвор’ем, ад якіх залежаў наш плён і магчымасці збору ўраджаю. Незалежна, аднак, ад усіх цяжкасцей, дзякуючы высілку нашых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF