Ніва № 39 (2628), 24 верасня 2006 г.

Пасажырскія краявіды

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адна з польскіх прыказак гаворыць, што падарожжа адукуе. Нават назіраючы за, здавалася б, праведаным шляхам, можна нешта новае заўважыць. Вось і я, праязджаючы поездам праз Чаромху, бачыў раней высокія звалы жалеззя ад разабраных старых адкрытых вагонаў, доўгія чэргі вагонных восей на колах ды крытыя выкарыстаныя вагоны, якія там, мабыць, таксама чакаюць свайго „аналіза” на элементарныя часткі. А вось апошнім разам кінуліся мне ў вочы звыш дзесятка выстраеных у чаргу „гагарынаў” — дызельных лакаматываў. Відаць і іх чакае, як вугроў у Саргасава мора, шлях у металургічныя заводы, толькі не ў якасці цяглавой сілы, але выгадная паездка ў якасці „пасажыраў” уцалеўшых таварных вагонаў і рэінкарнацыя ў іншыя жалезныя іпастасі. Заміранне нашай чыгункі наступае шырокім фронтам; шматлікія цягнікі, якія паводле ўведзенага каля года таму раскладу мелі пасля аб’явы паехаць праз Чаромху, тае аб’явы не могуць дачакацца.

Сёлетняе лета было надта засушлівым і гарачым. Дзеля дажджу ў нашым парламенце адбыўся нават малебен, пра які, як пра шаманскае заклінанне, паведамлялі шматлікія замежныя мас-медыі. А я дзеля дажджу рашыў скарыстаць прынцып Морфі. Згодна гэтаму прынцыпу памазаная маслам скібка хлеба, калі выпадзе з рук, каварна ўпадзе на падлогу памазаным маслам бокам. Вось і я, перад адпраўкай у дарогу, выведаў прагноз надвор’я, з якога вынікала, што ў раёне майго вандравання можа быць і дождж, і пагода. Я тады, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF