Ніва № 39 (2628), 24 верасня 2006 г.

Мера справядлівасці

Віктар САЗОНАЎ

Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?»

Цікавае пытанне задаў чалавек. „Няўжо яны не баяцца?” Думаю, што баяцца. Усе людзі нечага баяцца. Супрацоўнікі КДБ не выключэнне. Толькі адны людзі, баючыся, усё ж робяць тую справу, у якую вераць. І ўпэўненыя, што калі і нажывуць сабе непрыемнасцей, то за праўду. А другія, баяцца, ды спадзяюцца, што кара іх абміне. І хоць добра ведаюць, што праўда рана ці позна пераможа, маюць надзею, што гэта адбудзецца не пры іх жыцці.

Але ж старадаўняя мудрасць „якой мерай адмяраеш іншым, такой адмераюць і табе”, здаецца, знаёмая кожнаму. Ды і не складаная яна на разгадванне. Нічога звыштаямнічага ў ёй не зашыфравана. Кожны двухногі, незалежна ад узроўню інтэлекту, цудоўна разумее, што гэтыя вялікія і адначасова простыя словы гавораць пра абавязковасць узнагароды таму, хто жыў згодна з сумленнем. А таксама пра непазбежнасць пакарання, адэкватнага тым несправядлівым дзеянням, якія ўчыніў чалавек адносна другіх.

Праўда, некаторыя прымушаюць сябе думаць, што ўсё гэта, і ўзнагароды, і пакаранні, будуць толькі на тым свеце. Ну а паколькі не ўсе вераць у існаванне таго свету, то спадзяюцца пазбегнуць кары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF