Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

Наш Арыент

Міра ЛУКША, Рэната ЧЫЖЭЎСКАЯ

— 3 —

З Крушынян мы ведаем Дзядзьку Кастуся — Канстанціна Пятэльскага — ніўскага карэспандэнта і паэта. Калісьці „Ніва” хадзіла — на чале ці не з Васілём Баршчэўскім — па маёвай расе па Крушянянах. Тады Дзядзька Кастусь быў шэфам крушынянянскіх пажарнікаў. А ў рэдакцыі паяўляўся — ці на сходах карэспандэнтаў, ці проста так, як найбольш элегантны джэнтльмен. У госці ці па іншай справе — гэта сведчыла і аб падыходзе да беларушчыны. І сёння бачым элегантна, акуратна апранутых людзей, якія абмінулі татарскі падворак і хутка ідуць па вуліцы ў другую частку вёскі. З царквы ідуць, бо ж сёння Спаса. Мы за імі подбегам, а жанчыны, быццам бы занепакоеныя, прыспешваюць крок. Гэта цётка Лёнька з каляжанкамі Лідай, Ірэнай і Оляй, якія і ад фотаапарата ўцякаюць. Яны ж не нейкія з рэзервацыі — час ад часу налятае на Крушыняны нехта са свету, шукаючы экзотыкі, і клепле тыя здымкі. А што тут здымаць — вёска як вёска, у меру сучасная, акуратная, няма хат пад саламянай страхой, людзі ёсць. Вёска жыве, калі рух ёсць. Цяпер большы, летам, а і мода такая — мець хатку дзе ў глыбінцы, асабліва там, дзе чыстае паветра ды лес кругом. Хто ў родную хаціну, хто купляе пляц з сядзібай, будуецца. Дом сабе паставіў пан Міраслаў, дырэктар Гданьскай суднаверфі. Жанчыны пачуўшы, што Міра да іх азываецца на іхняй роднай мове, на якой сталі перагаворвацца паміж сабою, супакойваюцца і на іх загарэлых тварах заквітаюць усмешкі. І жартуюць — а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF