Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

З новым школьным годам

Аляксей МАРОЗ

Першы дзень новага навучальнага года (4 верасня) у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы праходзіў у традыцыйнай урачыстай атмасферы. Спачатку з дырэктарам школы Яўгенам Сачко і настаўнікамі спаткаліся белгімназісты, а пасля на ўрачыстай лінейцы прысутнічалі белліцэісты. Моладзь радавалася, што побач іх гімнастычнай залы хутка распачнецца будова крытага басейна, якім маюць надзею пакарыстацца яшчэ ў час школьнай адукацыі наймалодшыя белліцэісты і белгімназісты. Настаўнікі, якім трэба дастасавацца да новых распараджэнняў Міністэрства нацыянальнай адукацыі спадзяюцца, што і ў гэтым школьным годзе міністэрства можа яшчэ ўвесці змены, хаця б у справе матуральных экзаменаў.

У адпаведнасці з указаннямі міністра нацыянальнай адукацыі Рамана Гертыха школьныя мерапрыемствы пачаліся з выслухання на зважай дзяржаўнага гімна. Выступленні адбываліся побач школьнага сцяга з беларускімі і польскімі надпісамі, які трымалі лепшыя вучні школы. У час прамоваў дырэктара Яўгена Сачко былі закрануты таксама справы патрыятычнага выхавання, на якія зараз трэба звяртаць асаблівую ўвагу. Дырэктар гаварыў, між іншым, пра козыры добрай адукацыі і фашысцкую агрэсію на Польшчу ў верасні 1939 года.

— У нашым ліцэі мы і раней звярталі ўвагу на патрыятычнае выхаванне, многа ўвагі адводзілі выхаваўчым справам увогуле і распачыналі важнейшыя школьныя мерапрыемствы з гімна, таму ўказанні Міністэрства нацыянальнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF