Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

За рулём і на сцэне

Уладзіслаў КАМАРЧУК, сёння 66-гадовы жыхар Орлі, а раней і Беластока, мае два вялікія захапленні: аўтамабіль і спеў. Амаль трыццаць гадоў вадзіў ён аўтобусы і амаль дзесяць гадоў, на пенсіі, спявае ў калектыве „Арляне”. Калісьці ягоны бацька Станіслаў вазіў пасажыраў дрожкамі, а маці Наталля шмат гадоў служыла ў яўрэяў. Сёння ён так успамінае сваю маладосць, працу шафёрам і спеў на пенсіі.

Цяжкае дзяцінства

Нарадзіўся я 12 жніўня 1940 года ў Гайнаўцы. Жылі мы па вуліцы Бочнай. Раней мой бацька працаваў рамізнікам у гайнаўскага яўрэя. Летам вазіў ён пасажыраў з чыгуначнага вакзала ў горад і назад дрожкамі — лёгкім адкрытым конным экіпажам (глядзі здымак), а зімою — санямі. У час нямецкай акупацыі забралі яго на прымусовыя работы недзе ў Чорную-Беластоцкую. Тады маці рашыла вярнуцца ў родную Орлю.

У Орлі, у вайну, мацеры было вельмі цяжка. Яна са мною, немаўлём, на руках, не магла атрымаць ніякай працы. Але яна была кемлівая, знаходлівая, і неўзабаве стала варыць мыла; навучылася гэтаму яшчэ ў Гайнаўцы. Усе ў яе куплялі, бо было добрае. На адзін дэкаграм саланіны давала дванаццаць дэкаграмаў каўстычнай соды і крыху жывіцы або парафіну, каб прыгожа блішчала і трымалася цэласці. Тады людзі жылі бедна і нават попелам мыліся. Дастаць саланіну было складана; бывала, што ў кагось свінчо здохла і маці карысталася выкінутым салам. Аднойчы зварыць мыла папрасіў маці шуцман (паліцай). Завёў яе на сваё гарышча паказаць саланіну. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF