Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

Мая Трансмалдавія

Ева СЦЕПАНЮК

— (3) —

— А што такое ў палякаў к..в.? — пытае Ніколя з Кішынёва, круты шафёр аўтобуса. Слоўца вымаўляе з нотай нявіннасці, рыхтык дзіця, якое яшчэ не ведае што пляце.

Румынская мова, на якой размаўляе 65 працэнтаў грамадзян Малдавіі, найбольш напамінае італьянскую, і kurve значыць адно: крывы.

— Ну, куртызанка, — я хіхікаю і прашу, каб паясніў пра што тут ідзе...

І малдаванін рагоча. Ён добры хлопец, дапамагае загрузіць багаж, а нас дзве, быццам рускія лялькі, садзіць на першых фатэлях, каля сябе.

Апавядае як ехаў ён у Нямеччыну праз Польшчу і недзе за Люблінам зламаўся ў яго бус. Спыніўся дапамагчы паляк Бышак, які ўсё паўтараў: к....! к....!

Я пачырванела — мой пераклад выглядаў недарэчна. У кантэксце пачутага, слоўца не абазначала ні куртызанкі, ні мацючка, а наадварот, яно тут грымела рыхтык братэрскі лозунг усіх крутых заваёўнікаў магістраляў.

Яшчэ больш рызыкоўна распавядаць мне пра сезонных завёўнікаў Адэсы. Адзінае знаёмства я завяла з Ксюшай, элеганткай з расійскага Белагорска.

* * *

— Хачу пабачыць людзей, якія прыязджаюць у Адэсу, — сказала Т.

Такая нагода з’явілася ўжо ў суперэкспрэсе „Чарнаморац”, на якім усю ноч мы спяшалі на сустрэчу Чорнаму мору.

Т. ехала з маракамі чарнаморскага флоту. Хлопцы ўсю дарогу елі смажаныя кураняты і салодкія булкі хатняй вытворчасці. Часам спазіралі на Т., (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF