Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

Ставяць на гісторыю і культуру

Аляксей МАРОЗ

Так, як і ў мінулых гадах, на ІV Археалагічным фэсце, які 10 верасня праходзіў на даўнім гарадзішчы побач Збуча, сабралася многа жыхароў Чыжоўскай гміны і прыезджых. Земляробы прыехалі таксама, каб адзначыць гмінныя дажынкі, спалучаныя з фэстам. Людзі цікавіліся даўнімі прыладамі працы, старой зброяй, а таксама выстаўкай сёлетняга ўраджаю: збожжа і агародніны. Мясцовыя жыхары ў час мерапрыемства маглі даведацца аб жыцці на іх зямлі ў мінулым. Сярод выступаючых з беларускімі песнямі калектываў былі „Чыжавяне”, якія ў гэтым годзе адзначаюць дваццацігадовы юбілей.

Святкаванні распачаліся з літургіі ва Успенскай царкве ў Чыжах. Святары, гмінныя ўлады з войтам Юрыем Васілюком, запрошаныя госці і вернікі дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай і маліліся за паспяховае гаспадаранне ў восеньскі перыяд і ў наступным годзе. Пасля малебна і асвячэння вянкоў, выкананых вакальнымі калектывамі Чыжоўскай і Арлянскай гмін, сабраныя пераехалі на гарадзішча каля Збуча. Пасля афіцыйнага адкрыцця фэсту войтам адбыўся конкурс на найпрыгажэйшы вянок. Пераможцамі сталі „Чыжавяне” і „Арляне”, якія зрабілі вялікія і стройныя вянкі са збожжа, упрыгожаныя кветкамі. Вянкі калектываў са Збуча і Маліннік занялі другое месца.

Сяляне, якія прыглядаліся выстаўцы ўраджаю з тэрыторыі Чыжоўскай і Гайнаўскай гмін, падрыхтаванай працаўнікамі Гайнаўскага аддзялення Падляшскага сельскагаспадарчага дарадчага асяродка, разважалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF