Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

Слотная пара

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць ідзеш разам з сябрам па шашы і праз багну ў лес — у грыбы і прыроднае суладдзе...

...Учора хацелі выпіць па куфлю піва за Восьмае верасня — угодкі Аршанскай бітвы. Разважалі, што гэтая дата значыць для краіны сёння. Я сказаў: „Дзень былой вайсковай славы...”, сябра запярэчыў: „Дзень вечнай вайсковай славы!” Урэшце пагадзіліся на варыянце „Дзень вечнай былой беларускай вайсковай славы”. Піва выпіць удалося толькі гадзіны праз дзве, прайшоўшы два кварталы, бо ў цэнтры горада замест афіцыянтаў сустракалі нас таблічкі: „Сегодня с 17.00 — международный день трезвости” (нейкая новая прыдумка, адпаведна якой піва прадаваць забаранялася). Нейкім чынам старыя савецкія звычкі трансфармаваныя ў цяперашні лад сённяшнімі чыноўнікамі. Раней можна было прыйсці да крамы ў час яе працы і „пацалаваць” зачыненыя дзверы з прышпіленым аркушыкам паперы: „Ушла на базу”. Такая маркетынгавая шарада — „ці вернецца прадаўшчыца хутка?”, „ці вернецца сёння?”, „ці адчыніць магазін, калі вернецца?” Цяпер жа „рынкавы сацыялізм” перамешаны з дзікім наменклатурным капіталізмам — гэткая „выбуховая” сумесь ідэалогіі з эканамічнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF