Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

Гарачая восень

Яўген ВАПА

Апошнія дажджлівыя дні не астудзілі гарачыні палітычных розыгрышаў у маштабе ваяводства і краіны, а канец тыдня стаў проста месцам відовішчаў, у якім у чарговы раз ахвярамі вялікай і малой палітыкі сталі нацыянальныя меншасці ў Польшчы і... беларускі фальклор. Спачатку, дзякуючы Лізе польскіх семяў і прэм’ер-міністру Яраславу Качынскаму, якія палічылі, што пабудову добрасуседскіх суадносін з Нямеччынай, паводле іх разумення, трэба весці напрыклад ... адбіраючы нямецкай меншасці ў Польшчы гарантаваныя канстытуцыяй выбарчыя льготы ў польскі парламент. ЛПС у гэтай жа справе падала нават праект закону. На практыцы, калі будзе ён прыняты, абазначае гэта ўдар па ўсіх нацыянальных меншасцях, якіх мары пра пабудову грамадзянскай супольнасці дарогай яднання сваіх мяншынстваў, шляхам грамадска-палітычнай актывізацыі трэба выкінуць на сметніцу. Аднак ужо ў нядзелю, пасля сустрэчы Яраслава Качынскага з Ангелай Меркель, польскі прэм’ер выказаўся, што ён супраць такіх змен у канстытуцыі, але справа набыла ведамасць ва ўсёй Еўропе. У суботняй прэсе прэм’ер зрабіў яшчэ адну, таксама вельмі для нас небяспечную, выснову. Паводле ягоных слоў, ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай і яе суседзямі ў дачыненні да нацыянальных меншасцей не можа быць гэтак званай асіметрыі — гэта значыць, калі, напрыклад, нешта не так дзеецца з палякамі, грамадзянамі Нямеччыны ці Беларусі, то беларуская ці нямецкая меншасць у Польшчы таксама не будзе спаць спакойна. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF