Ніва № 38 (2627), 17 верасня 2006 г.

У імя пашаны

Раіна СТЭФАНЧУК

Выступленне некалькіх народных калектываў у дзень інаўгурацыі мастацкага сезона — недапушчальнае па прычыне характару ўрачыстасці і канцэрта. Не магу дапусціць разам з усімі маімі мастацкімі і адміністрацыйнымі працаўнікамі да прафанацыі мастацтва і ашарашвання меламанаў музыкай неадпаведнай для шматгадовай традыцыі гэтага месца”.

Гэтак напісаў у лісце падляшскаму маршалку Янушу Кшыжэўскаму дырэктар Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтва Марцін Налэнч-Несялоўскі. Ліст гэты ўзнік і быў дасланы маршалку дзень да інаўгурацыі новага мастацкага сезона, які — у адпаведнасці з замыслам Падляшскай маршалкоўскай управы, установы якая наглядае і ўтрымлівае філармонію ў Беластоку — быў спалучаны з уручэннем узнагарод маршалка ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і захоўвання культурных каштоўнасцей. У афіцыйным камюніке ўручаным журналістам назаўтра, у Сусветны дзень добрай весткі (некалькі гадзін да запланаваных, аб’яднаных урачыстасцей) Янам Сычэўскім, членам падляшскай управы, а заадно старшынёй БГКТ, са здзіўленнем можна было прачытаць: „У абодвух падзей ад гадоў высокі ранг, які маршалак хацеў бы захаваць і падкрэсліць. З такой думкай, а таксама ў імя пашаны для публікі ды патрэбы захавання дыялогу — маршалак ваяводства рашыў адмяніць выступленне беларускіх народных калектываў, прадбачанае ў першай частцы ўрачыстасці”. Як заявіў Ян Сычэўскі ў размове з журналістамі, у філармоніі мелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF