Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

У Крынках

Міхал МІНЦЭВІЧ

Жыццё кожнага яўрэя на нашых землях вызначалі два віды часу: адзін прызначаўся рэлігійнаму жыццю, другі — паўсядзённаму бытаванню. У Крынках было некалькі сінагог, а яўрэйская абшчына мястэчка ў 1765 годзе была па буйнасці другой у Гродзенскім кагале. Тады ў Крынках і наваколлі пражывала 1 285 яўрэяў.

У Крынкі яўрэі завіталі ў І палове XVII стагоддзя, а кароль Уладзіслаў IV надзяліў іх шматлікімі прывілеямі. Найперш атрымалі яны згоду на куплю пляцоў і будову дамоў, а ў 1662 годзе — на пабудову сінагогі, лазні і закладку кіркута (могілак). У 1847 годзе крынкаўская абшчына налічвала 1 856 старазапаветных, а трыццаць гадоў пазней яны склалі ўжо 85% насельніцтва мясцовасці, г.зн. 2 823 з агульнага ліку 3 336 асоб і іх лік далей рос. У 1897 годзе было ў Крынках ужо 3 542 яўрэі, а ў 1905 — 4,5 тысячы з агульнага ліку шасці тысяч жыхароў. Пазней наступіў рэзкі спад ліку яўрэяў і ў 1921 годзе асталося іх 3,5 тысячы з пяці тысяч усіх. У канцы 1939 года жыло ў Крынках каля чатырох тысяч яўрэяў.

Галоўнае зборышча яўрэйскіх дамоў і пляцоў было ў цэнтры мястэчка, вакол рынку, а таксама па вуліцы Гарбарскай, дзе стаяла Вялікая сінагога. Яўрэі насялялі таксама паўночную частку мястэчка, дзе быў кіркут.

Да 1939 года ў Крынках было шмат сінагог. Вялікая сінагога па вуліцы Гарбарскай была пабудавана ў 1756 годзе на месцы ранейшай драўлянай. Сваёй кубатурай і пышнасцю яна перавышала мясцовыя касцёлы. Было гэта па той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF