Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Яўрэі ў Нарве

Міхал МІНЦЭВІЧ

Першая вестка пра яўрэяў у Нарве паходзіць з 1560 года; тамашняя яўрэйская абшчына лічыцца адной з найстарэйшых у колішнім Падляшскім ваяводстве. Налічвала яна некалькі сем’яў, якім кароль Жыгімонт Аўгуст у 1566 годзе надаў прывілеі. Каля 1580 года яўрэяў з Нарвы і Бельска абскардзілі за рытуальнае забойства. Кароль забараніў катавання яўрэяў, аднак яны пакінулі Нарву. Перапіс насельніцтва з 1676 года не зафіксаваў іх у Нарве, а прускі перапіс з 1799/1800 гадоў на 425 жыхароў мястэчка паказаў толькі семярых яўрэяў і, праўдападобна, належалі яны да адной сям’і, якая з 1796 года вяла тут карчму. У 1807 годзе было ў Нарве 19 яўрэяў, у 1878 годзе з агульнага ліку 1 612 жыхароў мястэчка яўрэяў было ўжо 580, а ў 1897 годзе — 601. У 1921 годзе было іх 419, у 1931 годзе — 362, у канцы 1939 года — 256 і ў 1941 годзе — каля чатырохсот яўрэяў.

Яўрэі заўсёды сяліліся ў цэнтрах мясцовасцей; так было і ў Нарве, дзе найбольш яўрэйскіх дамоў і пляцоў акружала рынак і яго паўднёва-заходні бок. Там была галоўная драўляная бажніца і невялікі малітоўны дом, а побач дом рабіна і лазня. Кіркут быў на ўрочышчы Глініца з боку Макаўкі.

Першая драўляная бажніца была пабудавана ў Нарве ў першай палове ХІХ стагоддзя. Яна, як і падобныя культавыя аб’екты ў Міхалове, Суражы, Мельніку і Няміраве, была вельмі скромная з выгляду і не выдзялялася на фоне жылых дамоў. Яўрэі не стаўлялі пышных будынкаў з прычыны соцень гадоў складанага вопыту. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF