Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Пушчанскія яўрэі

Белавежскія яўрэі не мелі ні свайго рабіна, ні кіркута. На спецыяльныя малітвы прыязджалі да іх рабіны з навакольных мясцовасцей. Нябожчыкаў да першай сусветнай вайны хавалі яны на кіркуце ў Шарашове, а пасля ў Нараўцы.

У параўнанні з іншымі мясцовасцямі яўрэі ў Нараўцы пачалі сяліцца адносна позна, бо на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, аднак вельмі хутка сталі дамінуючай групай. Каля 1880 года, на агульны лік 863 жыхароў Нараўкі, яўрэяў было 778 (90%), а семнаццаць гадоў пазней было 1 004 яўрэі з агульнага ліку 1 268 нараўчан. З таго часу лік яўрэяў у Нараўцы падае і ў 1921 годзе было іх 758 з агульнага ліку 1 205 жыхароў Нараўкі, а з прыходам саветаў у Нараўцы жыло каля васьмісот яўрэяў. Жылі яны, галоўным чынам, у паўднёвай частцы рынку, на поўдні мястэчка і над самой ракой Нараўкай. У жніўні 1941 года каля вёскі Заблоччына немцы замардавалі каля трохсот нараўчанскіх яўрэяў.

У Нараўцы была толькі адна драўляная бажніца, пабудаваная ў палове ХІХ ст. па вуліцы Школьнай (цяпер Аградовай), недалёка рэчкі; побач яе была і яўрэйская лазня. Месца бажніцы побач рэчкі не было выпадковае. Важныя тальмудысцкія прынцыпы патрабавалі размяшчаць бажніцу побач вадаёмаў дзеля супрацьпажарных меркаванняў; некаторыя абрады таксама патрабавалі суседства вады. Бажніца месцілася ў невялікім драўляным будынку з двухскатным дахам, крытым гонтамі. У храм мужчыны ўваходзілі галоўным уваходам, а жанчыны бакавым і маліліся яны ў асобным бабінцы, над якім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF