Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Навабранцаў з музыкантам праводзілі...

Уладзімір СІДАРУК

Сабраўся я ў Пашкоўшчыну Славіка Лукашэвіча наведаць і для Валі Сойка старыя здымкі вярнуць што пазычаў ды пры нагодзе „Ніву” з тэкстам пра дзядзьку Івана Снапа перадаць. Рэйкавым аўтобусам а 6.40 у Рыгораўцы падаўся, каб адтуль на ровары дабрацца ў Пашкоўшчыну...

Было гэта ў нядзелю, 20 жніўня. Надвор’е паспрыяла падарожжу, але пачатак аказаўся няўдачлівым. Мой прыяцель не змог мне пра мінулае расказаць, ды і Валі я не застаў у хаце.

— У царкве пэўна будзе, — сказаў мужчына, які сядзеў пры вуліцы.

Падаўся затым я ў Маліннікі. Не даехаўшы да вёскі, у правы бок павярнуў, дзе храм знаходзіцца. У царкве служылася набажэнства. З Валяй Сойка сустрэўся пасля багаслужбы. Вярнуў здымкі і перадаў „Ніву”. Да нас далучылася Вера Драбнікоўская. Калі я чытаў тэкст пра іхняга дзядзьку, дык жанчына да нас падышла.

— Пра Снапа гаворыце? — запытала. — Памятаю яго...

— Гэта цётка Надзя, — заявіла Вера Драбнікоўская. — З Пашкоўшчыны выходзіць...

Нашай субяседніцай аказалася 83-гадовая Надзея Сахарчук, сімпатычная і даволі гаваркая бабулька.

— А што пра Снапа вам вядома? — цікаўлюся.

— Падлоткам я была калі Снапа забіралі ў войска, — працягвае цётка Надзя. — Разам прызываліся двух іншых навабранцаў. Адзін з Рудутаў быў, другі з Кашалёў. Шмат моладзі прыйшло на развітанне. Апрача мясцовых былі хлопцы з Кашалёў і Маліннік. Праводзілі на станцыю ў Рыгораўцах з песняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF