Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Наш Арыент

Міра ЛУКША, Рэната ЧЫЖЭЎСКАЯ

2

Крушыняны — тыповая „вёска-вуліцоўка”. Узнікла яна ў палове XVI стагоддзя ў рамках валочнай памеры. Вялікая і прыгожая вёска была знішчана ў выніку войнаў у палове XVII ст. Калі ў 1679 г. браў яе ў валоданне ротмістр Самуіл Мірза Крачкоўскі са сваімі салдатамі, была ўжо ўшчэнт абезлюдзелая. На грунтах, апрача вясковых двароў, узнікла некалькі афіцэрскіх татарскіх фальваркаў. Цяпер Крушыняны адрозніваюцца ад іншых тутэйшых вёсак Крыншчыны, таксама пабудаваных на лінейным плане — мячэццю, найвялікшай тут будынінай. Стаіць яна на пляцы аколеным каменным муром, сярод дрэў памятаючых не адно стагоддзе. Паводле мясцовай традыцыі, яе фундатарам быў сам Самуіл Крачкоўскі. Сучасная ўзнікла ў другой палове XVIII стагоддзя. Побач храма ляжыць валун з датай увекавечваючай 300-годдзе татарскага асадніцтва на гэтых землях. Непадалёк на пагорку знаходзіцца мізар — могільнік, таксама аколены каменным муром, закладзеным без вапнавага раствору, на дзярно. Найстарэйшы надмагільны помнік з каранічнымі версетамі паходзіць з 1744 г. На плітах знойдзем такія імёны, як Джэміля, Аладзін, Сулейман, Эмір... Папахвае далёкім і казачным Арыентам.

— Храмы і могільнікі спрыяюць падтрымліванню сувязей паміж татарамі, — кажа старшыня татарскай гміны Галіна Шагідэвіч. — Як і ў кожным народзе. Мы — заўжды качэўнікі. Татары, якія аселі ў Вялікім княстве Літоўскім, па прафесіі ваяры, тут сталі гаспадарыць, як і ўсё іншае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF