Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Мужнасць існавання

Тэрэза ЗАНЕЎСКАЯ

Так вось, у сярэдзіне лета, паявіўся найноўшы том вершаў Віктара Шведа пад загалоўкам „Przemijanie”. Гэта чарговая кніжка з ІІІ Свентаянскай серыі пад рэдакцыяй Яна Леанчука і Данеля Знамяроўскага, якую выдала Падляшская бібліятэка імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку.

Менавіта такога зборніка ў творчых дасягненнях Віктара Шведа можна было спадзявацца. Чым чалавек старэйшы, тым часцей звяртаецца ён у мінулае, да свайго дзяцінства і маладосці. Невядомая будучыня выклікае боязь, прыручанае мінулае дае сілу і надзею працягласці. Таму паэт гаворыць тут голасам памяці, з глыбіні мінуўшчыны, якой каралеўствам з’яўляецца акраек Гайнаўшчыны. У асеннім калейдаскопе перасоўваюцца блізкія сэрцу, сардэчныя, знаёмыя пейзажы, заселеныя постацямі ад гадоў непрысутнымі і можа таму важнейшымі чымся пры жыцці.

Глыбокая старасць Чэславу Мілашу гэта ўваход у „Светлы ранак”. Адчыніліся ў ім нейкія дзверы. У першым сказе „Тэалагічнага трактата”, у якім абвяшчае ён падзяку за жыццё, сцвярджае: „Такога трактата малады чалавек не напіша”. Ці старасць падносіць перад чалавекам краёк заслоны таямніцы? Ці атрымліваецца мудрасць?

Такой кніжкі як „Przemijanie” малады чалавек не напіша. Немагчыма ў маладосці фундаментальнаму песімізму пераконваюча супрацьпаставіць „мужнасць існавання”. Віктар Швед мог бы паўтарыць за Мілашам: „Мае вочы слабеюць, але далей яны ненасытныя”. Змешчаныя ў зборніку вершы пярэчаць спасцярогам Івашкевіча, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF