Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

У спрадвечным руху літаратуры

Сяргей ЧЫГРЫН

Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага.

Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70.

Нарадзіўся пісьменнік 9 жніўня 1936 года ў вёсцы Лыскі Беластоцкага павета. Праз дзесяць гадоў сям’я пакінула родныя мясціны і пераехала на Нясвіжшчыну. У 1957 годзе Яўген скончыў Пінскае педвучылішча, а ў 1965 годзе — Мінскі педагагічны інстытут замежных моў.

Першыя творы Яўгена Міклашэўскага былі апублікаваны ў часопісе „Полымя” ў 1959 годзе, а першая кніга паэзіі пабачыла свет у 1968 годзе, яна называлася „Свежасць”. Пра яе адразу станоўча адгукнуліся розныя выданні. Зборнік вершаў паэта называлі поклічам часу, вясной паэта, настройкай голасу, жыццём у паэзіі. І сапраўды, зборнічак атрымаўся ўдалым, вершы падкупалі чытачоў сваёй шчырасцю:

Журботны лісця шолах...

Кляновы лістапад.

У полымі прысад —

Прасветы клёнаў голых.

Асенні санцапёк...

Сачу, зачараваны,

Як падае, сарваны

Дыханнем дня, лісток.

З якою навіною

Ляціць ён на зямлю?..

І я яго лаўлю,

Як матылька вясною.

Найбольш плённым для паэта Міклашэўскага быў час, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF