Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Мая Трансмалдавія

Ева СЦЕПАНЮК

(2) (пачатак у папярэднім н-ры)

У Малдавіі лепш не заводзіць гутаркі пра палітыкаў, можна нарвацца, рыхтык у Беларусі. Асабліва, калі начытаешся падхалімскай прэзідэнцкай прэсы. Апазіцыя не пераносіць Уладзіміра Вароніна. Празывае яго малдаўскім Лукашэнкам. Факт, прэзідэнт Малдавіі не ведае румынскай мовы і, як кажуць яго апаненты, не праяўляе волі, каб яе вывучыць. Наадварот, у сваёй выбарчай кампаніі паабяцаўся зраўнаць яе з рускай.

Варонін ужо другі раз выбраны на пост кіраўніка дзяржавы. Раней узначальваў Партыю малдаўскіх камуністаў, якая мае пераважную большасць у парламенце і кіруе краінай. Аднак у адрозненне ад Лукашэнкі, Варонін адкрыты на Захад. Прыхільнікі бачаць у ім вялікага рэфарматара і дыпламата ды называюць яго другім Аляксандрам Кваснеўскім!

Сяброўста народаў меў падмацаваць падарунак з Белавежскай пушчы...

* * *

У Кіеў мы ехалі ўсю ноч. Наш аўтобус з’ехаў з галоўнай шашы ды цялепаўся абласнымі дарогамі. Здавалася, перасякаем бездараж або дзікія палі. Усярэдзіне ўсё гойдалася і траслося, пішчэла або шаравала аб камень. Нехта выбіты са сну жаваў каўбасу. Хмары пылу атакавалі нос. Мы сядзелі на трубе — значыць на задніх калёсах і замест храпці, гопаліся пад сам дах аўтобуса.

Усю ноч я думала як высватаць няшчаснага сваяка з малдаванкай і з кожнай новай думкай усё больш і больш пухлі мазгі (і нос). Тут не ішло пра яго схільнасць да чаркі. На праваслаўным усходзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF