Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Трымаліся зямлі

Аляксей МАРОЗ

У міжваенны перыяд у Навасадах (Гайнаўская гміна) гаспадарылася цяжка па прычыне раздробленасці палёў. Мужчыны тады дараблялі ў лесе, а жанчыны займаліся хатнімі работамі, між іншым, вырабам вопраткі. У час вайны вёску часта наведвалі партызаны, у ліку якіх былі хлопцы з навакольных вёсак. Прыходзілі яны за харчаваннем і самагонкай, якой разаграваліся ў зімовыя маразы. Ад падпаленай у час вайны школы і ад выпадковага пасляваеннага пажару згарэла ў сяле частка дамоў і гаспадарчых будынкаў. Многія адбудаваныя пасля вайны дамы стаяць у Навасадах па сённяшні дзень і напамінаюць сумнае мінулае. Распаложаны побач сяла Кааператыў сельскагаспадарчых суполак (SKR) таксама нагадвае пасляваенны перыяд. Пераняў ён будынкі заснаванага ў пяцідзесятых гадах калгаса, які не апраўдаўся ў тагачаснай рэчаіснасці і быў ліквідаваны.

Працавалі дома і ў лесе

— Перад вайной гаспадарылі мы на вузкіх палосках. Здаралася, што ў час ворыва на адным куску поля ўзнікала толькі шэсць скіб, — заяўляе Люба Валенда. — Нашы людзі жылі бедна. Мы, дзеці, мусілі забаўляцца цацкамі, якія знаходзілі на панадворку, бо не было грошай на іншыя.

Белавежская пушча была распаложана непадалёк ад вёскі і навасадскія мужчыны працавалі ў лесе. У жанчын было мала часу, каб працаваць па за гаспадаркай. Яны многа пралі, ткалі і займаліся іншымі хатнімі работамі. З сельскагаспадарчай дзейнасці вельмі цяжка было адкласці грошы на куплю вопраткі і таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF