Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Дзе знайсці працу маладым беларусістам?

Аляксей МАРОЗ

У апошнія гады мала бацькоў паслала сваіх дзетак на ўрокі беларускай мовы ў Падставовай школе ў Чаромсе. На 207 дзетак, якія сёлета з чацвёртага верасня распачалі вучобу ў вялікім мураваным будынку, толькі дваццаць з лішнім вучняў будуць вучыцца беларускай мове. Ёсць надзея, што пры новай дырэктар Падставовай школы Аліне Пліс, якая распачала працу на гэтай пасадзе з 1 верасня, колькасць навучэнцаў беларускай мовы ў Чаромсе павялічыцца. Аднак для рэалізацыі гэтай ідэі патрэбны добры настаўнік беларускай мовы, які патрапіў бы зацікавіць вучняў сваім прадметам і схацеў бы многа часу працаваць на грамадскіх пачатках, арганізаваць пазаўрочныя заняткі, за якія настаўніку найчасцей не плацяць, арганізаваць экскурсіі, конкурсы ці песенныя агляды.

Тэлефон Надзеі Саласцюк з Чаромхі ў нашу рэдакцыю спрычыніўся да майго выезду ў гэтую мясцовасць. Спадарыня Саласцюк прасіла прыглянуцца справе прымання на працу настаўніка беларускай мовы ў Падставовай школе. Выпала мне ехаць у ветраное і дажджлівае надвор’е. Пакуль я дабраўся да дому Саласцюкоў, крыху блукаў па асфальтавых дарогах Чаромхі. Аднак калі прыйшлося мне ехаць па пясчаных дарогах, паразіла мяне іх дрэнная паверхня, якая становіцца яшчэ горшай у час дажджоў.

— З такімі дарогамі мусім жыць, — кажа Надзея Саласцюк, якая жыве на акраіне Чаромхі, па вуліцы Ланковай. У вялікім мураваным доме разам з бацькамі жыве іх дачка Анна Рэмеш з мужам і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF