Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Зручная прычына

Міхась КУПТЭЛЬ

Ловіць воўк, ды ловяць і воўка” — так можа падагуліць гісторыю з лесвіцай у сядзібе БГКТ. Тым ваўком з’яўляецца не хто іншы як старшыня таго ж БГКТ Ян Сычэўскі. БГКТ, а тым болей старшыня, можа і ператрывае два гады без дзяржаўнай датацыі, aле будучыня аматарскіх калектываў застаецца невядомай.

Шкада, што старшыня Сычэўскі аб гэтым не падумаў, калі расходаваў датацыю — як кажа міністр Зялінскі — на інвестыцыю, а не на мастацкія мэты. А калі не падумаў, значыць, павінен падаць у адстаўку, каб зберагчы добрае імя заслужанага для беларусаў і таварыства дзеяча. І каб зняць з БГКТ уяўленне прылаўка СЛД і іншых левых плыняў.

Пішу, што „ловіць воўк...” у кантэксце так званай „справы «Нівы»”. Ад імя асяроддзя БГКТ Ян Сычэўскі нават не адазваўся словам салідарнасці.

Вядома, што старшыня БГКТ Ян Сычэўскі з’яўляецца не толькі грамадскім дзеячам беларусаў у Польшчы, але і актыўным палітыкам СЛД. І тут галоўная прычына клопатаў БГКТ, бо не думаю, каб справа ішла пра пяць тысяч васемсот злотых расходаваных на аднаўленне лесвіцы. Гэта толькі зручная прычына з боку ўлады, каб абмежаваць грамадскую і палітычную дзейнасць БГКТ. Тут усё прадумана. Няма нічога выпадковага. Усё ж набліжаюцца самаўрадавыя выбары. Брак датацыі на дзейнасць гэта менш фэстаў, на якіх наогул палітыкі СЛД выступалі пры баку старшыні БГКТ. Лічыць на тое, што актуальная ўлада будзе дабрадушна падыходзіць да сваіх палітычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF