Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Адказны літаратар

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Запыталіся ў мяне калісьці, як я ацаняю задачы, што стаяць перад літаратурай, у дадатак перад той абранай, мастацкай, ды калі ж, калі не на світанні нашага новага тысячагоддзя. Той, хто пытаў, як гэта часта сёння бывае, меў на ўвазе перш за ўсё асабліва буйны росквіт, а, можа буйнае разбуянне свету вобразаў, іканасферы, акаляючай нас, праследуючай, якая ўплывае на наша жыццё, можа нават і вырашае аб нашых паводзінах, нашых думках, уявах, словам — аб нашай экзістэнцыі. Гэтая карцінкавая цывілізацыя стала сапернікам пісанага, друкаванага слова, можа нават спіхвае яго на абочыну бытавання сучаснага, можа — паслясучаснага; мабыць, у пішучага індывіда, чытаючага таксама, складваецца ўражанне, што нахлынае на яго халодная імгла самоты.

А я ж добра памятаю той час буры і націску, калі пісьменнікаў, вытворцаў новых светаў, называлі інжынерамі чалавечых душ. Было гэта акрэсленне вельмі трапнае, паколькі паявілася ў эпоху незвычайнага значэння літаратуры, ажыўлення чытальніцтва; хоць першы гэтак сказаў Іосіф Сталін, адыёзная постаць. Тое, што над лёсам пісьменнікаў нахіляліся з увагай правадыры таталітарных дзяржаў, для шмат якіх творцаў значыла апынуцца ў воку цыклона; тыя, што былі найбольш непакорнымі, найбольш прывязанымі да рамантычнага індывідуалізму, найбольш праўдамоўнымі, лічыліся нядобранадзейнымі, ворагамі народа, прыгаворвалі іх на пабыўку ў канцлагерах, а нават забівалі, іхнія творы выкідвалі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF