Ніва № 37 (2626), 10 верасня 2006 г.

Беларуская мова — час на ліцэй

Ганна КАНДРАЦЮК

Зраблю вам гістарычны здымак, — прапаную двум Міхасям, якіх з увагі на рост вылаўліваю з ліку першакласнікаў з дзевяці аддзелаў ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку.

Шэсць з іх пачне навучанне беларускай мовы. Хоць усе „нашыя” ведаюць адзін аднаго, сабраць іх разам сёння ў групу нельга, паколькі кожны з іх выбраў клас з іншым, адпаведным да зацікаўленняў ухілам, і зараз стаіць ужо з новымі сябрамі, са сваім новым класам.

— Я буду ў гуманістычным класе, — заяўляе Наталля Швед. Не замінае ёй факт што яна, адзіная з класа, будзе хадзіць на міжшкольныя заняткі па беларускай мове. Пытаю, калі першы ўрок, але Наталля яшчэ не ведае. Не ведаюць Міхась Хмялеўскі і Міхась Каліна. Кажуць, што мабыць ведае Ева Сегень, але яе немагчыма адшукаць сярод мора першакласнікаў.

— Беларуская мова неўзабаве будзе, — разбівае ўсе сумненні дырэктар ліцэя, Малгажата Гурняк, — пакуль чакаем заявак ад усіх ахвотных вывучаць родную мову.

— Бо, апрача шасці нашых, — адзначае М. Гурняк, — ёсць яшчэ тры кандыдаты з іншых ліцэяў. Двух яшчэ не выканала фармальнасцей. Сярод іх будуць таксама выпускнікі гарадоцкай гімназіі. Разам выходзіць прыстойная, як на пачатак, група — 9 асоб.

Пытаю, калі можна напрасіцца на ўрок беларускай мовы, якія павядзе русістка, ураджэнка Гродна, Вольга Дэц.

— Да 20 верасня мы павінны даць справаздачу прэзідэнту горада, а ўрокі, вядома, пачнуцца ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF