Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

Ён вершам гаварыў

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Арлянскай гміне ёсць народныя калектывы і шмат майстроў народнага рукадзелля, так як амаль у кожнай іншай гміне. Але Арлянская гміна мела таксама свайго паэта; мела, але ўжо з 12 ліпеня г.г. яго няма ў жывых. І вельмі шкада, бо быў ён незвычайным чалавекам не толькі таму, што пісаў рыфмай і дэкламаваў, але і таму, што быў вельмі жыццерадасным, сардэчным, вясёлым, ветлівым і адважным ды адначасна вельмі скромным і ціхім, калі ў той жа час вакол штораз больш людзей панылых, заўзятых і зларадных. І ў Арлянскай гміне не будзе ўжо тае рэдкае радасці, якая ахоплівала людзей на народных фэстах, калі на сцэну выходзіў Андрэй Грайко з калёніі Пашкоўшчына. Народны паэт у апошні раз выступіў на мінулагоднім фэсце ў Орлі.

Народжаны 31 сакавіка 1925 года Андрэй Грайко свае дасціпныя вершы ведаў на памяць і дэкламаваў іх не толькі на мясцовых народных фэстах, але часта ездзіў і выступаў з вершаваным словам разам з калектывам „Арляне” на сходах, сустрэчах з сялянамі, нават на пункце скупкі. Людзі слухалі, смяяліся, ківалі галовамі, і ўсім рабілася неяк лягчэй на душы, прыгнечанай цяжкім жыццём.

Успамінаў мне ў 1997 годзе сам Андрэй Грайко, што калі ён быў купіў сабе трактар „Владимирец”, то ў вёсцы пачалі некаторыя падсмейвацца і гаварыць: „Грайко ўжо вершаў не піша, бо трактарам арэ”. Раней працаваў ён толькі з канём.

— Гэта няпраўда, — каменціраваў ён, — я пішу і ў час працы, якая дазваляе думаць і тады, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF