Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

Дварышча Сапегаў у Дубне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З пачаткам жніўня г.г. каля вёскі Дубна, што каля Боцькаў, пачаліся археалагічныя раскопкі на месцы феадальнага дварышча Сапегаў. Дварышча размяшчалася каля кіламетра на поўнач ад сённяшняй вёскі. Адзін з пачынальнікаў магутнага магнацкага роду Вялікага княства Літоўскага Іван Сапега, які ў 1508 годзе стаў віцебскім ваяводам, а ў 1514 — падляшскім, у 1509 годзе за паспяховую дзяржаўную службу атрымаў Боцькі, а ў 1512 годзе ўзяў ад суседзяў Дубна ўзамен за далейшыя вёскі, м.інш. Наройкі. Нашчадкі Іванавага адгалінавання роду таксама станавіліся важнымі дзяржаўнымі тузамі: сын Івана Павел быў з 1556 года падляшскім ваяводам, а з 1558 — навагрудскім, унук Мікалай быў ваяводам мінскім, брэсцкім і віцебскім, унук Багдан — ваяводам мінскім, унук Андрэй — ваяводам полацкім і смаленскім, праўнук Мікалай — ваяводам мінскім і брэсцкім... І гэтыя магнаты пакінулі пасля сябе не толькі архіўныя запісы.

Як сказала мне Галіна Карвоўская з Археалагічнай майстэрні Падляшскага музея ў Беластоку, раскопкі маюць за мэту праверку здагадак, што на згаданым месцы ў палове XVII ст. нешта існавала. Даследаванне архіўных дакументаў дазваляе меркаваць, што ў абсягу дубнянскага дварышча найважнейшымі аб’ектамі былі дзве мураваныя камяніцы, малая і вялікая; абедзве з падваламі. Былі яшчэ м.інш. капліца, карчма, лямус і кузня, якая, мабыць, працавала на мясцовай балотнай рудзе.

Да часу раскопак былі праведзены ранейшыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF